Пацешыў
Верш
Аўтар: Міхась Васілёк
1925
Крыніца: Вершы. - 1973. — с. 22

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Стала матка прычытаць:
«Мой сынок харошы…
Ой, парадзь жа, дзе-та ўзяць
На падатак грошы?»
Сын і кажа: «Ціха, матка!
Грошы будуць, бач, як татка,
Спрытна ўзяўшы за вяроўку,
Вунь на торг павёў кароўку!»

1925