Абизьзяна ўсташнава̀ла
Што гарэлка ўздаража́ла.
Нечымъ горя разваджаць.
Нейдзѣ-й шкалика дастаць.
........... Во-й задумала ’бизьяна
Да музыкай стаць,
Будуць, кажа, добры людзи
На вясельля зваць,
Гарэ́лачкай частаваць.
Згаварылися съ асломъ,
Да зь вядьмедземъ, да съ казломъ
Сѣли на лагу́ падъ ду́бамъ,
Узяли ў лапы скрыпки, бубенъ,
Ужарыли съ ўсихь пячонакъ такъ,
Што-й ваўки́ пиряпужались:
Чымъ дужа,
У далные лясы́ паразбигались.
Видно́, што абизьзяна талкавѣй за ўсихъ была
Затымъ и зьмѣцила заразъ яна,
Што подъ йету музы́ку
Ня тольки што сказаць,
А трэба вушы затыкаць.
Во-й закрычала той музы́ци:
Годзье, стойце, пацярпицье!
А тыя-й — голасу не чуюць,
У ваўси́ лапатки дуюць, дуюць…
Насилачку музыка замауча̀ла,
А абизьзяна зно́ў крычала:
Саўремянацье, браццы,
Ничо́га ладу ни дасьцьё,
Ни такь вы сидзицьё!
Ты сь балала́йкой, Мишачка,
Садзись про́ци козла, Я сь скрыпкай сяду: кала бу́бна,
Тады зайграйимъ мы на дзива!
Усе заскача ’дзѣ што йосць:
Закружыцца й дзежка ў хаця,
Виряце́ны на палаца,
У пры́сядкй пойдзя дзѣдъ,
Пакинуўшы свой абѣдъ;
Руки у боки кушыны́,
Гаршки миски на прылаўцы,
Стара баба на ляжанцы!…
Во-й разсѣлись па друго́му,
Зажарыли смыкамы…
А толку ни пытай.
Пастойця-жъ! Я знайшоў прычыну.
Крычыць аселъ,
Ничо́га мы ни ура́дзимъ.
Пакуль рядкомъ ни сядзимъ.
Пасѣли, зачали, хоць плюнь.
Аткуль ни узяўся салавей!
У чацьвярыхъ яго ўси абступили
И на прамилуй Богъ прасили:
Галубчычакъ, скажы, ты, якъ нам сѣсць?
Чаму-бъ тыки й мы прыгожа ни зайграли.
Кали-бъ то знали,
Каму кала каго сядзѣць,
Паперидъ трэба навучыцца,
Да ужо́ тагды ийграць садзи́цца,
Играли бъ, можа, вы и удалѣй,
Дыкъ треба жъ вушы патанѣй, Атказаў йимъ салавей.
Вы, дзядзюшки, за праўду ни пиняйця!
Ну, у музыканты ни цаляйця.
|