Романс вясновы Скакунцы
Верш
Аўтар: Міхайла Грамыка
1927 год
Летнія адпачынкі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Скакунцы.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СКАКУНЦЫ

Там, дзе дрыжаць праменьні,
Там, дзе гарачыня,
Зьлятаюцца раеньні
Ды чутна стрыкатня;

Падзёнкі ані дбаюць, —
Лятаюць над вадой,
Яны ў жыцьцё гуляюць,
Стрыкочуць над бядой:

„Ці-ж сонца сёньні мала?
Ці будзе век сьвяціць?
Ці дню ані прыдбала?
Ці-ж нам ўсё жыць ды жыць?

Ня мы ў жыцьці павінны!
Хай плача небарак
Ды той, хто павучынны
Тчэ-дбае андарак!

Нам сонца дасьць адзежу
А кветкі — смакі страў,
А прыдзе ноч, дык вежу
Мы знойдзем ў гушчы траў.

Навокал так прыемна,
Пакуль гарачыня:
І сьветла, і таемна!“
Гудзе так стрыкатня.

Падзёнкі ані дбаюць,
А скачуць чарадой,
Яны ў жыцьцё гуляюць,
Стрыкочуць над бядой.

◆ ◆ ◆