Па-над стрэхамі ўжо карагодзіць
малады, шустры вечар вясны
Плыве песьня ў бурлівым заводзе,
як на Нёмана хвалях чаўны.
На заводзе, на родным заводзе,
сёньня сьвята, ўрачыстасьць, парад.
Думкі Леніна сонцам усходзяць, —
Марта робіць жанчынам даклад.
Маладая работніца Марта.
яе словы ад сэрца зьвіняць:
— Ну чаго мы раней былі варты?
Вечна сьлёзы, вечна грызьня!
Жыцьцё?.. А хто яго бачыў?
Дванаццаць гадзін за станком,
прыдзеш дамоў і… заплачаш:
голад скача, пад вакном.
Работніцы! Хто нас слухаў? Фабрыкант, ён нам памагаў?
Скажам проста, заедзе па вуху,
ну і душыць, як толькі мага
Па задворках мы трэскі зьбіралі, —
ці-ж маглі мы купіць шурку дроў?..
Мы сухоты ў грудзёх гадавалі,
гадавалі ў сухотах сыноў.
Гэй! Усе працаўніцы, жанчыны —
Мацнейшымі быць мы павінны!
Хай жыве правадыр наш Ільліч —
ён узьняў нашай вольнасьці зьніч!…
Падросткі сваволяць, жарты…
Рабочы жанчын прывітаў.
Дзяўчат комсамоліць Марта…
фабзаўком кніжкі прыслаў…
Дзе ні глянь — чырвоныя йстужкі…
Там пяе грамада дзяўчат. —
хлопцы жартам памогуць частушкай…
Па заводзе ўрачыстасьць, парад…
|