Пяльгрым (Грышкевіч)

Пяльгрым
Верш
Аўтар: Францішак Грышкевіч
1925
Крыніца: Часопіс «Студэнская Думка» (Вільня), № 1 (2), студзень 1925 г., б. 29

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





Пяльгрым


Кароль—пяльгрым—у Зямлю Сьвятую
Адноўчы вышаў собскімі нагамі.
Калі брыў праз пустыню злую
Амаль ня-згінуў пад пяскамі:
Слабы, галодны і абдзёрты
Зладзеямі ў цяжкой дарозе,
Стаў у Сахары на кій сьпёрты
І крыкнуў к небу: „О парозе!
Хрыста сьвятыні. Я магутны
Кароль так слаўны, горды й сільны
Ці-ж я загіну тут пакутны,
Ці-ж пясок будзе схоў магільны?
Без залатой труны й малітвы,
Я ўладар і цар прад днямі!“
Хляснуў са злосьці ў лоб рукамі,
І пайшоў дальш, як у хваль бітвы
Успамінам прошласьці сагрэты
Кароль дапяў сьвятое мэты.


Фр. Грышкевіч.