Свабода (Ванцэці/Александровіч)

Свабода
Верш
Аўтар: Барталамеа Ванцэці
? (пераклад 1927)
Пераклад: Андрэй Александровіч
Крыніца: Газэта «Савецкая Беларусь», № 191 (2083), 25 жніўня 1927 г., б. 1

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СВАБОДА.


Ты ведаеш яе?
Я—не.
Што гэта такое?
Ня ведаю.
Свабода!
Гэта слова гучыць на мовах на ўсіх;
Але свабоды няма нідзе,
Дзе ты сустрэнеш яе?
На зямлі?
Ты лжэш!
Нялюдзкасьці канцом яно было-б,
Усіх суровасьцяў канец,
Канец агіднасьці,
Прыгнечаньня й прыгону.
Свабода:
Сусьвет наш быў-бы
Ёю акрылены.
Свабода:
Я ведаю толькі гэта слова.


Пераклаў
АНДР. АЛЕКСАНДРОВІЧ.