Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю/Уплыў опэрацыйнага ўмяшаньня на хірургічную смяротнасьць
← Уплыў на сьмяротнасьць «запушчанасьці» захворваньня | Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю Уплыў опэрацыйнага ўмяшаньня на хірургічную смяротнасьць Аўтар: Савелій Рубашоў |
Аналіз прычын пасьляопэрацыйнай сьмяротнасьці → |
В. УПЛЫЎ ОПЭРАЦЫЙНАГА ЎМЯШАНЬНЯ НА ХІРУРГІЧНУЮ СЬМЯРОТНАСЬЦЬ.
Кожнаму хірургу зразумела важнасьць асобнага выдзяленьня пытаньня пра пасьляопэрацыйную сьмяротнасьць, і гэта акалічнасьць, мабыць, не патрабуе тлумачэньня. Мэтаю аналізу пасьляопэрацыйнай сьмяротнасьці зьяўляецца адказ на два пытаньні:
1) Ці не зьяўляецца часам сама опэрацыя прычынай сьмерці? 2) Якія адмоўныя бакі опэрацыі і як змагацца з імі?
Цяжкасьць адрозненьня сьмерці ад опэрацыі і сьмерці пасьля опэрацыі прыводзіць да таго, што ў пасьляопэрацыйную сьмяротнасьць залічаюцца ўсе выпадкі, і толькі наш далейшы аналіз можа выявіць прычынную сувязь паміж опэрацыяй і сьмерцю.