Сонечнымі сьцежкамі (1925)/Сузор’і/Цаліну алавяных хмар…

⁂ Вось цяпер безнадзейна шукаю… ⁂ Цаліну алавяных хмар…
Верш
Аўтар: Алесь Дудар
1925 год
⁂ Камень ляжаў…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Цаліну алавяных хмар…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Цаліну алавяных хмар
скрозь прарэзалі сінія жылкі…
Можа думак смутных няма?
Можа гэта — толькі туман
над непапраўленай памылкай?..

Хай імжаць срабрыстыя кроплі.
Ты бяздоньне хмар не кляні —
загудзяць па блакітных тропах,
зазьвіняць сталёвыя крокі —
праскачу я на белым кані.