г͆эта ўсіожъ вѣльма даліока, можа дзѣвяць разъ столько якъ адъ насъ да Пицярбурха, альба да Варшавы. Наука яаг͆рафіи насъ учыць, што зима тамъ пачинаяцца адъ Сянтабра мѣсяца и ляжиць да Мая, правя 9 мѣсяцаў; што марозы даходзяць да 40 г͆радусаў[1], дыкъ дзѣ ля холаду такога страшнага тамъ ня расьцѣ ни якая Садавина, а людзи зимою мусяць хадзиць ня у якихсь тамъ кажаркахъ нашыхъ, а зашыты адъ ногъ да г͆алавы ажъ у дзвѣ махнатыя звярыныя шкуры, бо иначай ни водзинъ ня быўбы жыў. Зямля тамъ, праўда, ня зг͆орша, аля климатъ дужа суровы и часу мала для г͆аспадарства палявог͆а, бо часта марозъ увѣсь уражай памарозиць; затымъ людзѣй у г͆этыхъ пустынныхъ прасторахъ пакуль мала, и ўсіо „наводны народъ“, паўсталы пѣршъ изъ катаржникоў ссыланыхъ, а патомъ изъ пярасяленцаў разныхъ.
Пакуль што можнабъ тутъ працавитаму и умѣламу чалавѣку имѣць карысьць зъ рыбалоўства на вяликихъ рэкахъ и азіо̀рахъ, и зъ паляваньня у драмучыхъ лясахъ, аляжъ усѣ тыя прасторы казіонныя, а зъ прыбыткамъ народу, празъ жалезную дарог͆у, мусиць уникнуць и г͆эты прыродны дастатакъ стараны и трудъ чалавѣчы памножыцца, т. е. натужыцца большъ.
Отъ якъ выг͆лядая праўда чыстая, бязъ усякихъ прыкрасъ, аснована на законныхъ даныхъ.
- ↑ Кали у насъ ня бываюць большыіе марозы надъ 28 г͆радусоў, и то вѣльми рэдка