„Дзяўчыначка чорна брова, |
Трэ’ было самому бачыць, як ён зграбна вырабляў пад песьню уселякіе выкрутасы. Падарвешся, бывала, з рогату, пазіраючы, як ён пачне ешчэ ківаць, падміргіваць ды на ўсе лады майстраваць сваімі кульбамі па падлозе… На што ўжо сур’ёзны быў Сёмка, а і ўтрымацца ня мог: глянуўшы на гэтые штукарства, сьцінаў зубы, аж цыбук трэшчаў, трос галавою, а потым браў чарку ў рукі, бразгаў ёю аб паўпляшкі ды перацінаў у тахту:
— „Вой ты Тодар, я Тадора, |
А Ратуй, кінуўшы сваё, пачынаў затым ўтураваць яму:
Во-й скачыце, майткі мое, |
Пад гэту камедыю падыходзіла ешчэ колькі вясковых ягомосьцяў, а сярод іх добра знаёмы папугаю Пранцісь Канцавы. Толькі ня шэньціла Пранцісю: ня доўга ён бавіўся ў карчме. Забегаў ён сюды, як сам