ца с суседам“. Дык людзі гамоняць, бядуюць, уздыхаюць, жартуюць, сьмяюцца. Тым часам адзін выходзіць, другі прыходзіць, і каля карчмы людзі, як каля вульля пчолы, цалюткі дзень то ў зад, то ў перад пахаджаюць. Без пярэстанку бразгае клямка, скрыгаюць завесы, стукаюць дзьверы. Пад паўдня натоўпіцца паўнютка карчма, ні раўнуючы, як на Вялікдзень у цэркву: ані прайсьці, ані прашыцца. Часам, як пашле матка хлопчыка па бацьку, дык той наўперад ужо ведае, што лезьці ў сярэдзіну — ніхай яго агні спаляць: бацькі не знайдзеш, ногі аттопчуць, а назад ня выкарабкаешся. А то ешчэ трапіць на Сёмку, дык не палянуецца, гад, вушы выдзерці, або „квасу даць“. Зараз, каб ён епрогея, запывіць:
— Чэкай-чэкай, жэўжык! Сербані — скажэ — кваску на дарогу.
Уцекай, калі ногі маеш, а то улепіцпа, трасца яго галаве, за лоб ды-й пачне круціць, як шэйну-катарынку, прымаўляючы: „Ішоў чынорык цераз панскі дворык, згусіў сякерку й тапорык… Ці парог, ці качан?“ Крывішся, ведама, ад болю, абмылішся ды як скажэш: качан, — дык ён; „я йзнова пачаў: ішоў чынорык цераз панскі дворык“… Круціць, недаверак, аж покі не схамянешся