ворку не прычыніў. Папугай цеперся ўжо прачнуўся. Ён наеўся, напіўся, прычапурыўся ды шчупаўся паволі у пер’ю, чэкаючы будзённых карчомных зьяваў. З надворку падыхнуло сьвежым прыемным паветрэм. Падняў папугай галаву, зірнуў ды — шусь на ганак, пацікаваць, што робіцца на вуліцы. Каля карчмы, звычайна, як ў будзённую раніцу, нічога асаблівага не было, і папугаю, як ён і сам потым уцяміў, трэ’было вярнуцца назад ды сесьці ў клетку. Дык каб-жэ знацьцё, каб-жэ той розум наўперад, што надыходзіць ззаду! Гэтак ужо вядзецца: пакаштуеш разок таго, што забаранена, ды потым ня лёгка стрымацца, каб не паквапіцца на што-небудзь горшае і шмат шкадліўшае. Патцюкнуў чорт закарцела і папугаю. Сперша боязна ды неяк усьцішна здавалася, але жаданьне навін ды прыродная памаўзлівасьць перэважылі страх. Узмахнуў скрыдламі папугай ды шыбануў пацешыць вока сваё вольным сьветам. У памкі яму гэта раніца, канаючы ня мог ёнзабыцца яе.
Шчэбеталі ластаўкі на кроквах, ціўкалі верабейчыкі па гуменьнях; па дварох пішчэлі гусеняты, гергаталі гусі; моцна прыседаючы кракалі качкі. Мэрам нехаця, с прасоньня, рыпелі на ўселякіе лады вароты, скрыгалі весьніцы і спаважна грукалі засовы.