Старонка:«Ня ўсе-ж разам, ягомосьці!..» (1914).pdf/5

Гэта старонка не была вычытаная

I

Дзеля прынады у карчму людзей, а мо і дзеля сваей ўласнай уцехі, трымаў шынкар заморскую птушку, папугая. Клетку с птушкай пачапіў ён пад стольлю, якраз каля тае шафы, дзе стаялі уселякіе пляшкі з гарэрлкаю. Падчас гарачавата крыху дый нават чадна было пад стольлю, дык затое ня холадна і супакойна. Але ня гэта меў на увазі шынкар, як вешаў так клетку. Ён ведаў натуру папугая, робячы гэтак, мяркаваўся с тым, каб яму зручней было бачыць, што дзеялося ў карчме. З гэтаго боку лепшаго мейсца нельга знайці, і папугай добра разумеў выгаду сваей „пасады“. Дык ён часу дарэмна не бавіў, але пільна усім цікавіўся, шчыльна да ўсяго прыглядаўся, і нічагутка не магло высьлізнуць ад яго прагавітаго вока. Сачыў ён гэтак шчыра ды сумленна, што іншы раз — ня трэтаіцца — не пад густ прыходзілося самому шынкару.