сваей жонкі, прыпёрся ў цэркаў, пыхкаючы з яе, як с кадзіла. Колькі часу назад папугай прымкмеціў, што раней меў Сёмка іншую люльку. Тая, як ён памятае, была невялічкая ды з маленькім, як у імбрычку рыльцам, касьцяным цыбуком Зваў яе Сёмка „гарнушкам“. Забрамны маскаль шкіліў, што той „гарнушак“ Сёмка страціў у бойцы с „туркам“. Шкада гнявіць, але нічога ня зробіш; прышлося да рэчы, дык трэ’ мусі, сказаць, з якім гэта туркам была бойка у Сёмкі. Ніхай ласкава, выбачае; сам, здароў, ведае, што с песьні, кажуць. слова ня выкінеш.
Страх, як не любіў Сёмка сварыцца, і да таго здарэньня хваліўся нават, што і завядзеньня таго німае, каб лаяцца з Антоляю. Дзе там! Спрэчак, гневу жаднюткаго у іх не траплялося, хоць спытайця у людзей. Але ня брэшуць, мусі людзі, калі кажуць: мей ды не выхваляйся. Вось зухаўство гэта і ўздрантавало чорта; дзеля таго ён і прыстаўлены, каб зводзіць добрых людзей на сваркі ды на бойкі. Ня чорт, кажэця? Дык хто-ж гэта назвадыяшыў, хто-ж, як ня чорт, адвярнуў розум ды засланіў яму вочы? Нешта думаеця, што сам ён завёўся? Дык ён памятаў-бы, як гэта і за што пача-