лося, а то, хоць забій, нічагутка ня ведае. Памятае толькі, што нябошчыца, ухапіўшы с качарэжніку чэпялу, як шалёная, рынулася на яго, калі ён выбіваў аб стол попел з „гарнушка“. Ведама, выцяць сябе ён не даўся; чэпялу атабраў ды шпурнуў пад лаву. Тады Антоля уляпілася абаруч за валасы, а ня здолеўшы пакаціць, вырвала з зубоў люльку ды ў момэт здрабязіла яе таўкачом- на калодцы на малюсенькіе друзгі.
— Ось як табе, булава, памятай! — засопшыся, як мех, крычала яна, паказваючы пальцам на чэрапкі ад „гарнушка“. Слова на гэта не прамовіў Сёмка; пашоў ды маўчком лёг на тапчане. Мо брыдка было у вочы людзям паказацца, ці надта ўжо зазлаваў ён на жонку, — няведома, а толькі тры дні нікуды ня сходзіў с тапчана. Спалохалася Антоля ды кінулася шукаць рады. Сьвятым Духам надало ей забегчы да Чылінавае Пранцэлі, Тая паслухала, пабедадавала ды, дзякуй ей, нараіла: — „Купі, нябога, новую люльку: ці не паможэ?“ Дык ня йсьці-ж блізкі сьвет дзеля люлькі на рынак?! Яна абегала усю вёску, і нейдзе-такі растаралася. Не самавітая гэта была люлька, шчэрбатая, без цыбука і без вечка, але зрабіла цуда: Сёмка устаў. Ён зараз-жэ выш-