Гэта старонка не была вычытаная
Рада
Галоўнае Кіраўніцтва
Краёвай Абароны
Менск, дня 18.III-1944г.
аб увядзеньні адзнакаў у Краёвай Абароне | |
I.Увядзеньне адзнакаў | На падставе ўзгадненьня Прэзыдэнта БЦР з Вышэйшым СС і Паліцайфюрэрам Цэнтральнай Расеі і Беларусі з дн. 13.III.1944 г., з днём 25 сакавіка ўводжу адзнакі ў Краёвай Абароне / залучнік /. |
2.Адзнакі на шапках. | Радавы і камандны склад БКА носіць на шапцы знак пагоні выкананы на палатне, або блясе. Афіцэры носяць на верхнім шве шапкі срэбраны шнурок. |
3.Адзнакі на каўнеры мундура. | Жаўнеры БКА носяць на каўнерах мундураў пятліцы чырвонага колеру у форме роўналежнабочніка ў разьмерах 4 к 5,5 см. Ніжні і пярэдні бераг пятліцы пакрываецца адпаведнымі берагамі каўнера. На пятліцы крыж Ярылы срэбрнага колеру ў разьмерах 2 × 4 см. Афіцэрскія пятліцы абшытых срэбраным шнурком, або абгартованыя. Шырыня абшыўкі да 0,3 см. Старшыя афіцэры (маёр - палкоўнік) уздоўж пярэдняга берагу носяць срэбраны пасак шыр. 0,5 см. |
4.Адзнакі падафіцэрскіх рангаў. | Падафіцэрскімі адзнакамі рангаў ёсьць чырвоныя паскі на пагонах мундуру і плашча. Шырыня паскаў 5 мм Старшы стралец носіць адзін пасак, дружыновы два, зьвязовы тры. Паскі прышываюцца ўпоперак пагона на адлегласьці I,5 см ад два рукава. Адступы паміж паскамі 2 мм. |
5.Адзнакі афіцэрскіх рангаў. | Адзнакай лейтэнанта ёсьць чатырохкутная зорка, ст. лейтэнанта 2 зоркі, капітана 3, разьмешчаным прапарцыянальна ўздоўж пагонаў. Старшыя афіцэры носяць на пагонах срэбраны пасак шыр. 8 мм. і такія-ж зоркі: маёр адну, падпалкоўнік 2, палкоўнік 3. |
6.Агульна. | Афіцэры і падафіцэры носяць адзнакі рангаў на пагонах коляру мундураў. Адзнакі могуць насіць толькі тыя камандзіры, якіх рангі праведзеныя загадам Прэзыдэнта БЦР. |
Галоўнага Кіраўніцтва БКА
Кушэль - маёр