Старонка:Ічэ (1931).pdf/21

Гэта старонка не была вычытаная

нула свайму мужу пульхную руку, у якую той і пасьпяшыў цмокнуць.

Пані зразумела геніяльную ідэю свайго мужа, дала ёй свае міласьлівае прызнаньне, ухвалу.


∗     ∗

Не адчуваючы ног, ня бачачы нічога вакол, натыкаючыся на дрэвы і плот, паімчаўся Іцка дахаты.

З зьзяючым тварам, засопшыся, як вар‘ят, уляцеў у пакой.

— Згадзіўся! — пракрычаў ён да бацькоў.

Тыя і так ужо бачылі вынікі клопатаў Іцкавых.

— Вось бачыш, Абрам, ці-ж не казала я табе раней? — праказала Сара, запаленая вясёласьцю, радасьцю любага Іцхока.

Насьмешліва ўзьняў угару вочы Абрам:

— О, каб я ведаў раней, што мая жонка ведае пазьней — якім-бы разумнікам быў я тады.

Праказаў і змоўк. Сёньня яму не хацелася ўзьнімаць спрэчкі, даводзіць Сары беспадстаўны захоп ягоных думак…