∗
∗ ∗ |
Так нечакана спраўдзіліся мары Іцкі Рабіновіча.
Акуратна, два разы на тыдзень ходзіць ён да загадчыка электрастанцыі Пшыбыльскага. Старанна выконвае ўсе ягоныя загады.
Шмат, шмат, чаго разумее ўжо Іцка.
Умее ўжо абыходзіцца з некаторымі прыладамі, дапамагае Пшыбыльскаму заражаць акумулятары, якія патрэбны таму для досьледаў, практыкаваньняў, а таксама для лепшага асьвятленьня ўласных пакояў.
— Дапамагае Іцка электрыфікацыі хатняй гаспадаркі Пшыбыльскага. Мае Пшыбыльскі, казу, вяпручка. Козяе малако патрэбна Пшыбыльскаму для падтрыманьня здароўя — сухотны ён. А вяпручок — ну, вядома, добра-ж мець уласную вандліну, капчоную грудзінку, сала! А каб ня скралі маемасьць гэтую — да хлявушка працягнуты дрот, а ў кватэры — званок электрычны Адчыніць хто дзьверы ў хлявушку, а званок заліваецца,