Пані Алёіза вялікая мастачка. Яна цалюткімі днямі сядзіць за пекным зграбным мольбэртам, малюе акварэльлю розныя пэйзажыкі, этуды, а не — то тушшу штрыхуе у японскім стылі. Пекныя рэчы выходзяць з-пад яе пульхных ручак. Пэйзажамі і этудамі пазавешаны ўсе сьцены невялічкай залі. Той самай залі, у якую нечакана, без папярэджаньня, трапіў калісьці Іцка. Ад малюнкаў пакоў выглядае пекна, багата прыбраным. А разам з невялічкімі, пакрытымі аксамітам, пуфамі і крэсьліцамі, такога-ж колеру порт‘ерамі, тонкімі празрыстымі гардынамі — ён робіць уражаньне цудоўнага гнязьдзечка.
Захапляецца мастацкімі здольнасьцямі сваёй жонкі Пшыбьільскі. Кліча часта і Іцку паглядзець Іцка робіць гэта неахвотна. Ён ня ўмее далікатна абыходзіцца з дамамі, ветліва гаварыць, па выхаванаму кланяцца. Ён глядзіць ваўчанём.
Шчупленькі, хударлявы чарнявы хлапчына з арліным носам, які падкрэсьлівае нацыянальную прыналежнасьць