нікаў сыплюцца зоркі-іскры... Дала сьвятло першая дынамо.
— Даёш другую!
— Даю!..
Схапіў рубільнік Максім, націскае. Вось-вось уключыць.
З зьбялелым тварам падскочыў Іцка.
— Што робіш… — прыдушана выціснуў, моцным напорыстым рухам адкінуў з рубільніка руку Максімаву.
— Ці-ж гэтым рубільнікам?.. — ціха, перадыхнуўшы, прамовіў:
І зразумеў Максім: не падскоч Іцка, прамарудзь адну сэкунду — закруцілася-б другая дынамо ў процілеглы бок, стаўшыся простым моторам — прыдаткам да першай.
Першая дынамо ўступіла-б у няроўны бой з рухавіком другой пары — хто каго пераможа, хто ў свой бок пакруціць другую дынамо.
Ды ня доўга працягвалася-б страшнае выпярэдніцтва — перагарэла-б дынамо, або зламаўся-б рухавік…
Усё гэта зразумеў Максім, калі ўклічыў Іцка патрэбны рубільнік, калі супольна