— Спрагліся хлопцы, — пасьміхаюцца старыя рабочыя. — Малайцы! З маладых, даць, толк будзе. Паболей-бы такіх!
∗ ∗
∗ |
Працерабіў такі Ічэ сабе шлях на чыгунку, перамог усе цяжкасьці, перашкоды. Сабе працерабіў шлях і другім прачысьціў, зрабіў вольным.
За Іцкай яшчэ некалькі яўрэяў пайшло на чыгунку. Есьць яны і ў дэпо, і ў рамонце, і ў кандуктарох. І нядзівіць гэта нікога, не падбівае на варожасьць, на кпінкі.
Над кравецкім сталом старога Абрама вісіць электрычная лямпа. Але ня часта карыстаецца ёй стары: працуе ўжо мала, проста па звычцы — для сябе, для сыноў шые што. Няма асаблівай патрэбы ў яго старых адпрацаваўшых сваю меру, руках: Ічэ корміць, утрымлівае сям‘ю.
Сьвятам, лепшым днём у жыцьці старых Абрама і Сары быў той дзень, калі сапраўды ўжо скончыў Ічэ свой „курс навук“, калі атрымаў годнасьць квалі-