Гэта старонка не была вычытаная
фікаванага рабочага — дынамо-машыністага.
Зьзяюць твары старых. І сьлёзы радасьці засьцілаюць вочы Абрама.
Калісьці, калі Іцку было трынаццаць гадоў, выканаў Абрам закон спрадвечны, набожна сказаўшы „Борух шапатраін мізэ“[1]. Але далёка неспакойна было сэрца Абрама. Няпрыстроены сын малы быў — хто ведаў, што і як будзе з ім… І ў законе, звычаю спрадвечным, адчувалася нейкая зьмярцьвеласьць, сухая, недарэчная, нікому не патрэбная формальнасьць…
Вось цяпер то можна было-б спакойна, упэўнена сказаць гэты звычаёвы сказ. Але ці варта? Ці ж „тварэц нябесны“ дапамог тут? Ці-ж дапаможа ён комсамольцу Ічэ? І нязручна неяк дзякаваць богу за комсамольца. А можа і зусім яго няма, як даводзіць упарта старым Ічэ?..
- ↑ „Блаславёны аслабаніўшы мяне ад гэтага“ — па-яўрэйску. Гаворыцца звычайна ў выпадках, калі шчасна канчаецца якая-небудзь цяжкая справа, а таксама, калі сын дасягае трынаццацігадовага ўзросту (рэлігійнага поўналецьця — робіцца „самстойным“, сталым (Увага аўтара).