ўразумеў, на зубок вывучыў, а колькі яшчэ хацелася-б ведаць? Нязьлічоная плойма ведаў яшчэ не дасягнута, безьліч працы было-б магчыма каб… Э! ды што казаць… Мары, усё гэта мары… Калі вывучаеш, так сквапна глытаеш цікаўныя, цудоўныя веды, а няма нават дзе паглядзець на ўсе гэтыя цудоўныя прылады, ня тое што мець іх у руках, на справе азнаёміцца з імі, папрацаваць, прымусіць іх выконваць тую працу, якую пажадае ён, забіты яўрэйчык Іцка Рабіновіч, якога яшчэ і дагэтуль, як і іншых аднапляменьнікаў, жыхароў невялічкага мястэчка пры даволі буйнай і жвавай чыгуначнай станцыі, часта за чалавека лічыць ня хочуць.
Яўрэй… Вось і ўсё! Нібы і не чалавек…
А так хочацца авалодаць усімі ведамі, усёй гэтай прынаднай навукай!
Ды куды там… Калі ў хаце нават лямпачкі электрычнай няма, каб на яе хоць паглядзець, яе мяккім і такім яркім сьвятлом пакарыстацца пры чытаньні кніжак. Дзе там лямпачка… Як марыць