пакалеченые членкі цела. Некаторые сядзелі ў калясачках, як абрубкі, бяз ног і бяз рук. Былі тут цэлые семьі старцаў з малымі дзяцьмі. Старцы сядзелі то ў вадзіночку, то парамі, то цэлымі хэўрамі. І ўсё гэта царства калек выла, галасіла, надрывала сваё горла. Тут чулася скрыпка, гармонік, лера і цымбалы. Кожны стараўся перэкрычаць адзін другога, і цэлые сотні рук цягнулася да багамолаў. І ў іх працягнутые рукі і шапкі багата сыпаліся медзякі. Казюкоў старэц зараз-жэ ўступіў у спрэчку за мейсца з двумя жабрачкамі. Ня гледзючы на іх крык, ён адцясьніў бы іх, ды сярод жабракоў падняўся недавольны гоман, а два старцы сталі нешта паказываць у яго старану і шэптацца аб ім. Гэтага было даволі, каб старэц, узяўшы за руку Казюка, адышоў у другое мейсца. Відаць, зналі яны нейкую брудную справу, каторай баяўся наш старэц. У першы ж дзень хвэсту старец назьбіраў здаровы вузел медзякоў. Ад безупыннага крыку праз увесь дзень горла яго потрэбавала добрага паласканьня. Як толькі пачало зьмеркацца, старэц, узяўшы пляшку гарэлкі, пашоў з Казюком у гай, што быў недалёка ад мястэчка. Зышоўшы з дарогі ў гушчару, ён разгарнуўся на сапачынак. У мястэчку аставацца ён не захацеў, відаць на тое былі ў яго свае прычыны. А як ноч была душная, то ён і рашыў заначэваць тут. Усеўшыся пад дрэва, старэц запаліў недагарак свечкі, вынуў пляшку, дастаў кусок каўбасы. Адаткнуў-
Старонка:Аб чым шэпацелі лісьця (1913).pdf/17
Гэта старонка не была вычытаная