спатканьне сыну. Пятрусь борзьдзенька саскочыў з каламашкі і кінуўся да бацькі.
Сын — гімназіст і бацька, ужо паджылы сталы селянін-хлебароб, абняліся і моцна пацалаваліся.
— Ну як жэ здароў, Пятрусь. Як пашанцавалі экзамены? —
Пятрусь наскора адказаў бацьку і пабег да маткі. Яна ўжо даўно стаяла каля парога, загадзьдзя абцёршы губы хвартухом, не спушчала вачэй з сына.
— А, сыночэк ты мой! а маё ты паненятко! гаварыла маці, цалуючы хлопца.
І ў запраўды, Пятрусь у хорме гімназіста сусім быў, як паніч. Навет папоў сын бурсак. равесьнік Пятрука, адступаў перад ім на задні плян і касаваўся. Дык і ня дзіва, што маці так цешылася, гледзючы на сына — гімназіста.
Вайшоўшы ў хату, Пятрусь агледзіў усе куты, кожную новую рэч у хаці. Пры гэтым ён расказываў пра гімназію, пра горад, пра сваіх новых сяброў, пра ўсё тое, што цікавіла там яго самога. Але яму не сядзелася ў хаці, яго цягнула на двор, на волю, і праз поўгадзіны ён ужо шворыўся ў садку; адтуль, пералезшы цераз плот, выбег на вуліцу. Праз паркан суседзкага садзіка на яго пазірала колькі пар вачэй яго равесьнікоў. Пятрук зараз-жэ заўважыў іх. Адзін з хлопцаў высунуў галаву з за паркана і моўчкі прыглядаўся да Пятруся. Зараз жэ паказалася другая галава ў старой шапцы, праз дзіркі ка-