Старонка:Аб чым шэпацелі лісьця (1913).pdf/29

Гэта старонка не была вычытаная

II.

Вечаром на зьмерканьні пачалі зьбірацца госьці. Першымі прышло колькі сталых, паважных гаспадароў, а потым сталі зьбірацца і госьці вышэйшага стану: сядзелец, пісар з старшыной, вураднік, дзяк.

Гэтые паны-госьці варты таго, каб аб іх сказаць хоць колькі слоў.

Пісар быў мужчына гадоў за трыдцать. Ён лічыў сябе чэлавекам, цэлай галавой большым ад усіх і самым патрэбным у гасударстве. Бо і праўда, чаго ні краніся, усюды пісар: хто глаўная труба ў валасным судзе? пісар. Хто вядзе ўселякіе раестры, спіскі? пісар. Хто робіць раскладкі, і зноў пісар. А хто выдае паспарты? пісар жэ. Адным словам, куды ні павернісься, пісар і пісар. Дык і ня дзіва, што гэты пісар так многа забраў сабе ў галаву. Вураднік жэ часам казаў яму за чаркай:

— Што пісары валасные? заткалы, папіхачы. —

Але пісар на гэта адказываў:

— Ну, гэтага не скажы! А вот с цябе то карысьць не вялікая: кожны валасны стораж патрапіць споўніць вураднікову «хункцыю». —

Сядзелец больш маўчаў, і ажываў толькі тагды, як не стале станавілася добрая закуска і выпіўка. Тагды яго вочы блішчалі, і ён пачынаў