Адзін зў мужыко, Піліп Гладыш, прышоў на падмогу пісару.
— Гэта мо тая палка, што б,юць, як на папоў вывучываюць. —
— Добра ты кажэш, — падхапіў пісар: ня шкодзілаб ею высьвеньціць і нашага дзяка. —
— Нічога вы не знаеце, — абвеў дзяк усіх паглядам чэлавека, атрымаўшаго верх: — жэзл — гета той шост, на каторым.........................
Пры гэтым Пятрусь моцна зарагатаў.
Усе зірнулі на Пятруся.
— Што, не праўду мо кажу? — спытаў дзяк. зірнуўшы ў яго бок.
— Вы змыліліся, — сказаў ня сьмела Пятрусь: — гэта той жэзл, каторы быў положэны разам з другімі завета, і прарос. Гэта быў жэзл Арона, і усе патомкі яго і лічыліся выбраннымі Богам свяшчэньнікамі.
Тут дзяк схамянуўся.
— Ну, а я як кажу? і я хацеў сказаць тое самае. —
— Эй, дзяк, — гукнуў пісар: — лепш бы ты вучыў мужыкоў, як гаварыць пацеры.
Пятрусь посьле гэтага здарэньня адразу вырас у вачах гасьцей, асабліва ў селян. А маці, хоць і ня ўсё сьцяміла тут, але бачыла, што Пятрусь, і твар яе разгорнуўся у шырокую усьмешку здаваленьня.
Сядзелец, седзючы каля пісара, шаргануў ту-