ды і сюды пальцам нос (гэта азначало, што ён нешта надумаў і зараз штось скажэ)
— А вот, Пятрусь, скажы; колькі гэта будзе каштаваць двадцаць кварт, двадцаць поўкварт і двадцаць кручкоў гарэлкі разам с пасудай. —
Спытаўшы аб цане бутэлькі кожнага сорта, Пятрук, чуць падумаўшы зразу атказаў, колькі ўсё гэта каштуе.
Сядзелец не чэкаў, што Пятрусь так скора вылічыць і ад зьдзіўленьня аж стукнуў рукою па стале.
— Маладзец! —
— Ну, а ці зробіш такую раскладку: 1300 руб. 80 кап. разлажыць на 640 гаспадароў.
Пятрусь, узяўшы аловак, як бачыш, вырахаваў:
— Два рублі і тры с чэцьверцю капеек.
Пісар паглядзеў.
— Гэта ваша навука так лічыць, а мы, людзі практыкі, робім крыху іначэй: замест драбніц, лічым цэлую капейку. Вот табе і будзе залажыць банчок. —
Крыху памаўчаўшы, пісар зноў сказаў:
— Навука рэч ня кепская, ды толькі для таго, хто умее з яе карыстаць.
Ну што с таго, што наш земскі — каб далека не хадзіць — вучоны.
А прыедзе ў воласьць і за кожным глупствам ідзе да пісара. А пісар усё ведае, хоць ён у гімназіях не вучыўся і экзаменаў вялікіх не здаваў. —