павезьці..........................
— Каго, нас у клетку? — спытаў пісар што меў вельмі чуткіе вушы і чуў гутарку Пятруся: што-ж мы па твоему зьвяры ці што? —
У гутарку ўмешаўся вураднік.
— Вот! я і казаў, якая з навукі карысць! Але што с цябе возьмеш, калі ты яшчэ дурное шчэня? Каб ты быў крыху большы, то я сам даў-бы табе па мордзе. —
— То сабраў бы зубы у прыгоршчы! — гнеўліва адказаў вурадніку Пятрусь.
— Ці я не казаў? — падхапіў і дзяк: от як яны паважаюць начальства і старшых! Разумнаго маеш, Тамаш, сына.
А бацька перш ня ведаў, што рабіць. Потым ён борзда падняўся і абярнуўся да Пятрука.
— Цябе вучылі ў гімназіі розным навукам, і я ім дзякую за гэта. А цяпер я навучу цябе, як трэба шанаваць гасьцей.
З гэтымі славамі бацька узяў сына за вуха Потым перэпрасіў гасьцей і прасіў іх выбачыць гэта глупства сыну.
Пятрусь загарэўся увесь з сораму. Ён даўно ўжо адвык, каб яго круцілі за вушы. Здаецца, каб паднёс да яго твару запалку, то ён запылаў бы.
У вадзін момэнт Пятрусь шуснуў пад стол, выскачыў на хату. Узяўшыся за клямку, ён сказаў: