рэц у часе іх подарожаў, невядома чаму, часта завадзіў з Казюком гаворку об яго прошласьці. Сваімі частымі дапытамі старэц будзіў у памяці хлопчыка неясные мы і абразы самага раньняга дзяцінства. Часам у памяці Казюка, як праз туман, вырысовываўся сад, прыветны жаночы твар, вялікая кніга з рысункамі… Старэц задумываўся, уздыхаў, відаць, ламаў сваю старую галаву над тым, як трапіць на вароты гэтаго сада. Хлопчык жа ня доўга думаў аб тым: яго цікавіла ўсё, што траплялася ім на дарозі, і ён ня мог ісьці так спакойна і стала, як старэц: раз-по-раз пакідаў ён руку сьляпога старца, зьбегаў з дарогі, лавіў жучкоў, харошэнькіх матылёчкаў, або зьбіраў ягады, краскі ці шчыпаў арэхі. А калі рухавасьць хлопца заходзіла лішне далёка у справе яго павадырскай павіннасьці, старэц клікаў яго; а як гэта не памагала, ён страшыў павадыра, што пакіне яго аднаго.
— Ха-ха-ха! — сьмеяўся Казюк с кустоў кажучи: — як жэ-ж ты без мяне пойдзеш, дзедка? — і вясёла падбегаў да дзеда, а каб задобрыць яго, суваў яму ў руку ягады ці арэх. Старэц зьлегка журыў хлопчыка і гладзіў па галоўцы, кажучы, што такога слаўнага хлопца ён не бачыў ніколі. І яны ізноў ішлі далей, рука ў руку, у найлепшай згодзе.
Але жыцьцё маленькага Казюка зьмянілася, пагоршала, як яго добры старэц памёр, не знай-