Старонка:Адвечным шляхам (1921).pdf/48

Гэта старонка не была вычытаная

шляхціца. І гэта зразумела, бо пры палітыцы рэальнай і дэмакратычнай, якая ня хоча лавіць жураўлёў ў небе, заўсёды ідзе аб скурных клясавых інтарэсах, аб скарыстаньні абавязкавага, прымусовага стану рэчаў у гаспадарстве. Тут нельга думаць аб магчымасьці соцыяльнай творчасьці.

Няздольнасьць соцыяльнай працы ў палітычнай форме датычыцца ўсіх партыяў, стоячых на клясавым грунце. Карысна — клясавая ад‘знака характарызуе ня толькі буржуазна-дэмакратычвыя партыі, але сцыялістычныя. Прызнаць палітычную няздольнасьць соцыялізму тым горай, што да апошніх часоў соцыялізм быў адзінаю касулькаю, адзінай надзеяй на магчымасьць лепшай будучыны[1]. Соцыялістычныя мучанікі сваёй крывёй, сваім бязрадасным, ахвярным жыцьцём без сьвятла і асабістага шчасьця рабілі, здавалася, фундамэнт сонечнай будучыны. Пачаткавы соцыялізм Р. Оўэна, Ш. Фур‘е, С-Сімона, які звалі, утопічным, вязаў духовыя сувязі са ўсімі лепшымі барцамі за чалавецтва — пер-

  1. Шмат якія індывідуальныя, вывады аўтара наўрад ці могуць застацца без усялякай дыскусіі. Аднак, з прычыны браку спэцыяльнай беларускай літэратуры мы ня можам ня даць аўтору поўнай свабоды выказацца так, ці йначай па тых пытаньнях, на якія мы маем іншы пагляд. Рэд. „Н. Д.