Старонка:Адвечным шляхам (1921).pdf/54

Гэта старонка не была вычытаная

такім пракруставым ложы. Казаць аб соцыяльнай творчасьці ў нашым становішчы, гэта — казаць няпрыстойныя анэкдоты ў доме мерцьвяка.

А жыцьцё цячэ. Можна з пеўнасьцю сьцьвердзіць, што ўжо ўсё тое, з чым прышлі да народу нечаканыя апякуны, ўсё гэта ўжо спарахнела і зусім нягожа да жывога. Бо галоўнай умовы грамадзянскага жыцьця — магчымасьці тварыць — мы ня маем.

Перажытае і тыя акалічнасьці, якія мы наглядаем навакол сябе, кажуць нам, што запеўніць магчымасьць грамадзянскай творчасьці мы можам толькі ў разе адсутнасьці перш-на-перш чужынскага прымусу. З гэтага выплывае падстава да неабходнасьці палітычнай незалежнасьці, як першая падстава для народу быць самім сабой. У гэтым кірунку пачала працаваць беларуская палітычная думка. Але трэба ад‘значыць, што дамаганьню незалежнасьці, як падставе грамадзкай творчасьці, гэтай творчасьці і не хапала. Трэба прызнацца, што справа незалежнасьці толькі ў першыя часы свае неазначанасьці мела свой праўдзівы, шчыры характар, за што той пэрыяд (ураду А. Луцкевіча) і можна назваць „утопічным“, романтычным, Калі-ж справа незалежнасьці скіравалася на практычны