каты, якіх даволі даваў захад, і з якімі польскі фабрыкат ня мог канкураваць ні па цане, ні па гатунку. Фабрыкат гэты ня мог пранікаць нават далёка на ўсход, дзеля таго, што яго пабівала прамысловасьць цэнтральнага расейскага району. Што датычыцца, між іншым, ўселякіх тэхнічных матэрьялаў, дык вываз іх скіроўваўся выключна на ўсход, г. зн. на Беларусь і Украіну, становячы 99/100 ўсяго вывазу.
Адзіна, што Польшча ад часу свайго дзяржаўнага істнаваньня хоць па троху вывозіла заграніцу, дык гэта ... беларускі сырэц, які яна забірала ў пэріод окупацыі. Дзякуючы такому парадку, Беларусь, вульгарна кажучы, заставалася „пры пікавым інтэрасе": яна павінна была купляць ў Польшчы яе дрэнны і дарагі фабрыкат і даваць за гэта свой сырэць, так патрэбны захаду і так добра там аплачываны. Замест таго, каб прадаваць свой лён і пяньку ў Лёндан, ці ў Амстердам, і атрымліваць за іх высокие цэны ў англійскіх фунтах, ці голендэрскіх гульденах, яна павінна была прадаваць іх у Варшаву і атрымліваць нічога не вартые польскіе маркі, за якіе магла купіць ізноў толькі польскі фабрыкат.
Толькі дзякуючы беларускаму сырцу, якой яна перапрадае захаду, Польшча можа утрымліваць на пэўнай высаце сваю валюту. Да пэунай меры высата польскае валюты будзе трымацца пры варунку, калі Польшча перахопіць магчымасьць даваць ад сябе ўселякіе прамысловые концэсіі на Беларусі (ў першую чаргу - на эксплёатацыю лесу,