таго, што ён можа быць незалежным, дзеля таго толькі, што сучаные варункі складаюцца не ў на шу карысць, адхадзіць ад справы, кідаць змаганьне нельга, немагчыма.
Незалежнасць — гэта поўная свабода. Ніхай нам дакажуць, што свабода агідна нашаму народу, што яна ідзе ў разрэз з яго пажаданьнямі, і мы кінем змаганьне за незалежнасць.
У змаганьні за беларускую дзяржаўнасць, як і ва ўсякай барацьбе, трэба спадзевацца перш за ўсе на свае ўласные сілы, на арганізаваные сілы беларускага народу. Толькі безпасярэдная Воля народу, выражаная ў актыўным чыне, здольна стварыць дзяржаву і захаваць яе ў будучыне. Бяз гэтай волі, бяз хаценьня народу жыць палітычна, кожнае гэтай меры змаганьне будзе штучным, слабасілым, бязжыцьцёвым і разваліцца пры першым найменшым штурчку.
Мы пэўны, што хаценьне свабоды ў беларускага народу ёсьць. Але ці ёсьць у яго цяпер ясная сьвядомасьць таго, што гэтае хаценьне можна ператварыць у чын? Ці веруць шырокіе масы народу ў тое, што дасягненьне гэтае свабоды, гэтага лятуцэньня магчыма?
Нам здаецца, што якраз цяпер, у час вялікіх рэволюцыйных рухаў, у час вялікага развалу і вялікага будаваньня, гэтая сьвядомасьць і гэтая вера ёсьць. Калі-ж іх німа, ці лепей, калі гэтая сьвядомасць і гэта вера яшчэ не зусім выразны і не зусім моцны, наш абавязак іх развіваць і ўзмацоўваць.