Мы ня хочэм спрэчацца супроць таго, што трыста-чатырэста гадоў таму назад беларуска-польскіе адносіны склаліся спрыяйна для абедзьвіх старон. Ня будзем адкідаць гэнага ідыльлічнага малюнку.
Быць можа, запрауды, дзяржаўны розум Ягайлы і акружаўшай яго шляхты знайшоў правільную разьвязку усходнага пытаньня; быць можа, запраўды, ў гэтым нельга дагледзіць сваеаблічнага „імперыалізму ў ірхавых рукавічках", скрытага жаданьня пры помачы праўнага, добравіднага спосабу падагнуць пад сябе упорных „сызматыкаў", і перавярнуць іх у пакорных слуг сьвятога пепежскага пасаду і польскай дзяржаунасьці.
Хоць калі прыняць пад увагу долю беларускага земянства, дык справа да гэтага неадклонна хілілася.
Але перш на перш, усё гэта было так даўно, што аб гэтым спажыцьці у памяці беларускага народу неасталося ні найменьшага сьледу. Гэтые гістарычные ўспаміны не кажуць ні розуму яго, ні сэрцу; яны могуць толькі будзіць прыемные абразы ў галовах гісторыкаў і наводзіць іх на розмысл аб чэзнаце ўсяго жывога.
Гэта было так даўно, і так далёка ад сучасных варункаў, тая эпоха была нагэтулькі рознай ад нашай эпохі, што людзі, кіруючыяся падыйсьці да беларускага пытаньня з актам Люблінскай, ці інашай якой небудзь уніі, робяць уражэньне артыстаў у серадвечных косьцюмах, прама са сцэны трапіўшых на вуліцу сучаснага эўропэйскага гораду.
Прыгожа, але сьмешна і не даладна.