Пасьля таго, як патрыотычные спробы Костюшкі і князя Панятоўскага вярнуць сваей бацькаўшчыне быўшае вяліччэ не удаліся, Польшчэ аставалася адна, незабароненая паліцэйскімі законамі, вольная дзедзіна, — дзедзіна духу. Толькі тут, у сьферы чыстай навукі, ў дзедзіне вольных навучных досьледаў, можно было найсьці усьцеху ад усіх жахаў разгрому і дабіцца прызнаньня свайго вялічча.
І гэтага прызнаньня Польшча запраўды дабілася.
Сабраны стараньнем усяго асьвечага грамадзянства эдукацыйны фонд, палажыў падваліны Віленскага універсітэту. Сюды былі сьцягнуты лепшые навучные сілы Польшчы і ў кароткі час Вільня сталася асяродкам, душой, розумам усяго польскага народу. Хоць росквіт Віленскаго універсітэту зышойся з агульным пад'ёмам веды ў Эўропе, але ў зраўнаньню з варункамі яго істнаваньня, ён падняўся выжэй шмат якіх падобных яму навучніх асяродкаў заходу. Тлумачыцца гэта перш за усё тым, што ніводзін народ таго часу ня меў так магутнага напружэньня да удасканаленьня да асвабаджэньня, як народ польскі. Ідэі французкай рэволюцыі, прынцыпы нямецкага філёзофічнага ідэалізму і настроі романтычнага народніцтва, — усё чым жыла Эўропа, знайшлі тут сваіх яркіх, здольных прэдстаўнікоў.
Палітычнае адраджэньне заменілася адраджэньнем духоўным, і Вільня стала яго галоўнай выявай. Дзякуючы энэргічнай чыннасьці кн. Ад. Чарторыйскага, асьвета на Беларусі была паднята на агра-