мадную вышыню: край пакрыўся цэлай сецьцю ніжэйшых школ і гімназій. Праўда, школы гэтые былі як па форме, так па зьместу польскімі і зьяўляліся інструмэнтам полёнізацыі Беларусі. Але гэтага асабліва баяцца беларускаму жыхарству ня было чаго. Асьвета, якую шырыў Віленскі універсітэт і яго вокруг, не была сьветай офіцыальнай, па загаду з гары, не была асьветай казённай: за гэтай асьветай не стаяла улада, не стаяла дзяржава. Самы дух гэтай асьветы быў пазбаўлены казённага зьместу, ён ня быў ня толькі „в видах правительства", але ішоў з імі ў разрэз.
Характэрнай рысай настроеў гэнай эпохі было кіраваньне ся да запраўднай вольнай веды. Вольная-ж веда ў той час была сынонімам пратэсту супроціў гвалту паліцэйскай дзяржавы, сынонімам дэмократызму (хоць і романтычна зразумелага), а ў прызьме польскай мыслі, нават рэвалюцыйнасьці. Зьвязь Вільні з паўстаньнямі 31 і 63 гг. — вочавістая.
Да гэткай асьветы селянская Беларусь заўсёды павінна была больш хінуцца, чым да тхлявых програмаў расейскага міністэрства. У той самы час, як незалежные досьледы Віленскага унівэрсітэту і гімназіі Чарторыйскага, хоць на польскай мове, але гаварылі аб патрэбе змаганьня за лепшае жыцьцё, програмы расейскага міністэрства, за каторымі стаяло самаўласьце і губэрнатары, душылі уселякую мысьль аб волі, у чым бы яна ні выяўлялася, і вымагалі безадмоўнага послуху „предуказаніям, исходящим свыше".
Ясно, што Беларусь павінна была выжэй ставіць вольную кнігу у польскай мове, чым цыркуляр аб