шкоднасьці эўропэйскай навукі, напісаный па расейску.
Раней, ці пазней, але памешчыцкі стан на Беларусі павінен быў прайсьці сярэднюю і вышэйшую школу, і для справы было карысней, каб ён гэту школу прайходзіў не ў Маскве, Казані, ці дзе небудзь яшчэ далей, але у сябе на бацькаўшчыне ў Вільні, Горадні і ў другіх месцох.
Мы бачым, што як раз у Вільні, а не у другім мейсцы, у выніку усяго толькі некалькіх гадоў свабодных навучных досьледаў, радзілася думка аб незалежнай прыродзе Вялікага Княства Літоўскага а так жа ідэя аб яго адраджэньні;[1] акурат тут, а не на другім месцы, зьявіліся першые досьледы аб духоўных і гістарычных багацьцях беларускага народу, тут рукамі любячымі сэрцэм шчырым, поўнасьцю адданым на служэньне свайму краю і свайму народу, хоць на свой спосаб, на польску, тлумачанага, быў кінут загнет, нясмелы сьветач беларускага нацыональнага адраджэньня.
- ↑ Аб гэтым зазначае, між іншым, М. Кояловіч: „Лекціи по исторіи Западной Россіи", 2 выд. СПБ. 1884 г. ў склад грамады, мысьліўшай аб уваскрашэньні Вял. Кн. Літоўскага на аснове яго асобнага ад Расеі і Польшы характару, ўходзів сябра „шубраўцаў", знаменіты юрыст проф. І. Даніловіч. Не ўсім ведама, што І. Даніловіч зьяўляецца суаўтарам т. зв. „Западнаго Свода Законов", які быў апрацаваны на основе артыкулаў Літоўскага статуту і павінен быў быць кодэксам для Беларусі. Згодня апініі "заходнаго Камітэту“ гэты кодекс быў Мікалаем І прыпынен і ўся праца Даніловіча загінула дарма. На Беларусь былі распаўсюджаны агульнаімперскіе расейскіе законы. Гл. проф. бар. Нольдэ: „Очерки по исторіи кодификаціи западнаго Свода Законов", СПБ. 1911 г.