клямацыі у беларускай мове: ці прызнавалі яны яе запраўды мовай, каторую трэба падняць да роўна акружаючых яе моў, ці глядзелі на гэту справу з пункту погляду выгад агітацыі, лічылі, што карыстаючыся роднай мовай можна лягчей пад'юдзіць беларускага селяніна на актыўнае выступленьне, закрануўшы яго пачуцьця. Нас гэта не так цекавіць, як самы факт паяўленьня агітацыйнай літэратуры на беларускай мове. Важно, што Беларусь заўважылі, што беларускі народ прызналі ня толькі як фізычную сілы, прыхільнасьць каторай развязывае пытаньне аб прыналежнасьці краю, але і як асобную нацыональнасьць.
Нарэшці, эпоха другога паўстаньня важна яшчэ тым, што ў гэты час устанавіўся палітычны пагляд польскага грамадзянства на Беларусь.
Край, носячый імя Беларусі, быў вядом Польшчы ужо даўно.
У лацінскіх дакументах найменьне „Alba Russia" сустрэчаецца у XІV сталецьці; у XVІ сталецьці гэтая назова курсуе ваўсіх літаратурных памятніках („Хроніка" Стрыйкоўскага, творы Старовольскага і інш.) як агульна вядомая.
У час першага разделу пад гэтым найменьнем разумелася тэрыторыя Мсціслаўскага. Магілёўскага, Полацкага і часьці Мінскага ваеводства. Пад найменьнем Беларусі гэтые тэррыторыі уходзілі ў склад Вялікага Княства Літоўскага. Пры гэтым пад найменьнем уласьцівай Літвы разумеліся ваеводства Віленскае і Троцкае.
Паняцьце „Літвы" (у адрожненьні ад этнографічнай Літвы мы будзем і далей ужываць гэты