умоўны тэрмін, так шырока вядомы у польскай літэратуры і перанесяны праз недаразуменьне у літературу расейскую, дзеля скарочаньня, у чужаслове), - у процілегласьць „Кароне" г. зн. ўласьцівай Польшчы - абыймало, такім чынам, апроч этнографічнай Літвы і ўсю этнографічную Беларусь. Назова „Літвы" пашырался раней і на беларускіе землі Смаленскай і Чэрнігаўскай губерніі (ваеводства Смаленскае і Северскае), якіе адыйшлі да Масковіі па Андрусаўскаму міру 1667 года. Цікава зазначыць, што і па сëняшній дзень жыхары-беларусы быўшага северскага ваеводства прадаўжаюсь себя называць літвінамі.[1]
Тэрмін „Літва" атрымаўся ад скарочэньня дзяржаўнага найменьня Вялікага Княства Літоўскага. Замест таго, каб казаць „Канцлер Вялікага Князства Літоўскага", гаварылі „Літоўскі канцлер"; замест „Трыбунал Вялікага Князства Літоўскага"— Літоўскі трыбунал" і г. д. Гэтае найменьне з бегам часу увайшло ў агульны ужытак і асталося нават у навуцы, азначаючы сабой абшырные прасторы паміж Дняпром — Нёманом і Дзьвіной — Прыпяцьцю. Паняцьце „Літвы" было, гэтакім чынам, родавым у стасунку да тэрміну „Беларусь", а паняцьце „Беларусі", ў свой чарод, было родавым у стасунку да назоў ваеводстваў.
Калі па першым раздзелі гэтая тэрыторыя адыйшла да Paceі, за ëй асталася тая-ж усëабнімаючая і зусім неправільная умоўная назова. Ра-
- ↑ Гл. Марія Косич: „Этнографический сборник: Литвины-бѣлоруссы Черниговской губ." Изд. Импер. Географичекаго О-ва. СПБ.