за часоў істнаваньня Літоўскае дзяржавы (кн. Курбскій, друкар Федараў др. уцекалі „ў Літву“). Ў сьлед за палякамі. і расейцы былі пэўны, што „Літвa" — край польскі.
Лічучы зусім шчыра цяперашнюю Беларусь і Літву часткамі суцэльнай Польшчы, польскіе дзяржаўные дзеячы ня мысьлілі сабе адбудаваньня польскага каралеўства без „Літвы". Даволі успомніць проэкты Александра І аб адбудаваньні царства польскага, выражаные пры гэтым дамаганьня палякаў і засьцярагаючы голас Карамзіна.
Гэткім чынам мы бачым, што ні аб Беларусі, ні аб Літве, як аб адзінках нацыонально рожных ад Польшчы, мовы у літэратуры таго часу быць не магло.
Першы вылам ў гэтым гістарычным недаразуменьню зрабілі навучные досьледы этнографоў і гісторыкаў Віленскага універсітэту.
Ужо Ліндэ, ў прадмове да свайго знаменітага слоўніка ад 1807-1814 г. навучна абасноўвае прызнаньне беларускае мовы, як асобнай і рознай ад мовы расейскай і польскай.
Затым, па чародзе, запраўдная істота краю выяўляецца ў вядомых працах Нарбута, Ярошевіча, Яна Чэчота і інш.
Дзякуючы гэтым досьледам ў паняцьці палякаў атрымалася арыгінальная двойнасьць: з аднаго боку яны хацелі бачыць ў старой „Літве" край нацыонально адзіны, бо у гэтым нацыональным адзінстве лежало апраўданьне яго палітычнага адзінства і дзяржаўнай сувязі яго з Польшчай; з другога - яны усьведамлялі, і не маглі не усьве-