Падвойнасьць, аб якой ідзе мова не магла, разумеецца, трымацца доўга; навука не пазваляла умоўных тлумачэньняў там, дзе ўсё было зусім ясна. і таму, як ні старалася польская думка забарыкадаваць зумыснымі натугамі свае даўные правы на „Літву", а разам з тым і на Беларусь, але ад гэтых натуг ей прыйшлося адмовіцца.
Пасьля гэтага заставалося адно: не дапусьціць ідэолёгічнага аб'еднаньня Беларусі з Масквой: калі Беларусь і беларусы ня Польшча і не палякі, хоцьбы палітычна, то гэта і не Масковія і не маскоўцы.
Асабліва моцную акцыю павялі ў гэтым кірунку польскіе дзеячы заграніцай. У францускай і бэльгійскай прэсе, спачуваўшай ідэям адраджэньня Польшчы, яны горача спрэчаліся ня толькі з дамаганьнямі расейскай палітыкі залічыць Беларусь як частку Расеі, але нават з самым тэрмінам БелайРусі. Замест назовы „Blanche-Russie. Weiß-Rußland", яны увялі назову „Ruthenie-Blanche, Weiß-Ruthenien" якая засталася і да нашых дзён.[1]
На тым, што беларусы асобны ад расейцаў, ці вялікаросаў народ, палякі сталі цьвёрда і сваей прапагандай узмацавалі ўжо ў той час ідею беларускага нацыональнага адраджэньня.
Уплыла на апошняе і другая старана — расейцы, — падняўшая, з прычыны новай пазіцыі
- ↑ Мы лічым патрэбным зауважыць, што, на наш пагляд, ні тая, ні другая назова не павінны ужывацца; трэба у перакладзе на іншые мовы утрымаць арыгінальную назову Беларусі, тым больш, што гэта лёгка даецца. Тэрмін "Bielarus" павінен заваяваць правы грамадзянства ва усей заходнай літэратуры.