„Літву“ польскім краем. Аб Беларусі і беларусах амаль што нічога ня чуло. Таго самага пагляду на гэные „землі ад Польшчы далучаные", які выкладаў у сваіх „Записках путешественника" ў 1800-3 г. Акадэмік Васіль Сверыгін, прытрымоўвалося расейскае грамадзянства у 50-60 гадох.
Але вось узнялося паўстаньне і маладая расейская публіцыстыка „адкрыла" — так літэральна і гаварылася — Беларусь. Тоны пачалі ўжывацца самые гострые.
„Мы павінны перад вамі, даруйце нам;" — пісала з Масквы рэдакцыя „Дня",[1] „здарэньня раскрылі нам вочы, засьлепляные польскай маной ... Мы, расейцы, як бы забыліся аб істнаваньні Беларусі, мы доўга мадзелі ў няведаньні аб тэй мауклівай, невядомай, але разам з тым, велеслаўнай барацьбе, якую беларусы вялі за сваю народнасьць і веру."
„Адцяпер не панаваць над вамі чванлівай польскай шляхце, нахрапным польскім офіцыалістам і дробнаму польскаму чыноўніцтву. Ніхай іх зжануць сабе дамоў, у Польшчу;"
„У гэны час“, гаворыць Пыпін, „расейскае грамадзянства першы раз даведалося з пэўнасьцю аб этнографічным укладзе заходнага краю і аб яго гісторыі. На жаль, пры тагочасных варунках пытаньне ставілося з гэткай нецярпімасьцю, што выключалася безстароннасьць і спакойная ацэнка фактаў.... Замест таго, каб разглядзець супярэчнае пытаньне спакойна, „ваюючая публіцыстыка, знайходзіўшая повад да зацятасьці ў тоне загра-
- ↑ А. Пыпин: „Истор. русск. этногр." т. IV, стр. 89.