нічнай польскай прэссы, даходзіўшай нярэдка да вялікіх „нелѣпостей", у сваю чаргу прысвоіла сабе ролю патрыотычнай, адзначыла сябе палітычным цкаваньнем, траціўшым уселякую моральную годнасьць і, ў канцы канцоў, аставіла пасьля сябе дрэнные насьледкі і для заходнага краю і для самога расейскага грамадзянства".
Уся гэтая сварка паміж польскай і расейскай аргумэнтацыей, вымагаушай — першая, вызнаньня гэтага краю нацыональна асобным ад Paceі, а палітычна польскім, другая вызнаньня, што гэта ёсьць „край русскій, тысячу раз русскій!" — мела той добры вынік, што, нарэшці, быў выяўлен запраўдны нацыональна-палітычны характар Беларусі: што гэта край ня польскі і ня рускі, але што гэта ёсьць „край самабытны, асаблівы", як гэта зазначыў між іншым праф. Безсонов.[1]
- ↑ Пагляд прафэсара харкаўскага унівэрсытэту П. Безсонова, быўшага некалькі гадоў сябрам віленскай археолёгічнай камісіі, на беларускае пытаньне, зьяўляецца запраўды надзвычайна выдатным. Вылажыў ён свой пагляд у
абшырным уступе да „Сборника бѣлорусских пѣсен", Москва,
Ен першы угледзіў „няпэўнасць палітычнага ладу
на Беларусі, выкліканую ненармальнымі варункамі жыцьця
народу, першы голасна заявіўся за патрэбаю вольнага развіцьця месцовай нацыональнай стыхіі; па свойму вытлумачыў
месцовы „сэпаратызм", зауважыў асобны ад Маскоўшчыны
характар краю і рашуча выступіу ў абарону яго ад русіфікатараў, распеваўшых на Нёмане, ці на Вілі „вниз по матушкѣ, по Волгѣ"...
У паглядах праф. Безсонова мы бачым сьляды ўплываў Віленскага унівэрсытэту - асабліва ў гарачых прыхільных характарыстыках, якіе ён дае тагочасным віленскім дзеячам Праўда, тэорыі Безсонова, асабліва аб беларускай мове, яе значэньні і будучыне — шмат у чым памылковы; але, як свайго роду „унікум" расейскае літэратуры, даволі грунтоўна забыты, яны варты таго, каб імі зацікавіцца.