програму-максімум: аўтаномію Беларусі і Літвы, як непадзельнага цэлага, пад назовай „аўтаноміі паўночна-заходнага краю". Пад аўтаноміей разумелося, ласьне, шырокае месцовае самаурадаваньне; вышэйшым выяўленьнем аўтаноміі павінен быў зьяўляцца краёвы сойм з абмежанымі поўнамоччамі ў пытаньнях прасьветы і месцовай гаспадаркі.
Беларускіе палякі падзелялі патрэбнасьць захаваньня адзінства абедзьвех тэрыторый у тым пераконаньню, што пры гэтым яны не падлягалі падзелу і маглі захаваць большы ўплыў і вагу.
Плятформа гэта значна зьмянілася ў 1915 г., калі беларускіе і літоўскіе партыі, адгароджаные ад расейскага самаўладзтва фронтам, выкідаюць лёзунг незалежнасьці сваіх зямель. Карыстаючыся тым жа, польскіе групы выкідаюць лёзунг „фэдэрацыйнай сувязі гэтых зямель, пад старой назовай „Літвы", з польскай дзяржавай."
Новые часы, якiе мы сëнека перажываем, прынясьлі нам і новые песьні.
У шмат якіх выпадках песьні гэтые зьявіліся нагэтулькi неспадзяванымі, што выклікалі на Беларусі разчараваньне і нехаць, а дзе якiх чэсных предстаўнікоў польскага грамадзянства прымусілі густа пачырванець.
Метамарфоза ў параўнаньню са ўчарайшым днём аказалася гэтулькі значнай, што Беларусь насьцярожылася. Ведама, што „l'appetit vient en mengeant". Што крыецца за „фэдэрацыйнай сувязьзю" Беларусі з Польшчай нiма ведама. Прыймаючы пад увагу лёгкасьць, з якой польскіе палiтыкi перайшлi ад поўнае адмовы ад сваіх правоў"