Неспадзяваные падзеі апошніх гадоў і непадгатаванасьць Польшчы да вялікай палітыкі. Адраджэньне Беларусі і Літвы як галоўные фактары труднасьці усходнае проблемы. Больш дробные, але ня меняй прыкрые перашкоды: а) неяснасьць этнографічных граніц, в) фальшывая статыстыка. Інтэрас польскае дзяржавы адзінае у разбежнасьці польскае думкі аб Беларусі.
Падзеі апошніх гадоў — ўсесьветная вайна і вялікая расейская рэвалюцыя зьніштожылі тую сілу, каторая стаяла над Польшчай і над Беларусьсю і каторая ўстанаўляла па свайму жаданьню адносіны паміж гэтых двох народаў.
Рухнулі муры расейскай турмы, і Польшча і Беларусь ізноў сустрэліся друг з другам безпасярэдна, як некалькі вякоў гаму назад.
І вось, ня гледзючы на тое, што гэтые два народы пражылі сумесна пад аднэй страхой не адно сталецьце, што ў іх у мінулым былі супольны страніцы — аказалося, што яны надта далёкі друг другу, што спаткаліся яны амаль што незнаёмымі.
Аказалося, што Польшча ня ведае сучаснай Беларусі.
Увесь час, пакуль Беларусь мысьлілася як частка Польшчы, яна лічылася як сіла памочная, як элемэнт, служачый польскай дзяржаўнасьці, як об'ект, павінный сьледаваць шляхам вышэйшага па-