Рады ў Вільні, увайшоўшые ў яе, згодна асобнай умове паміж двох урадовых устаноў. Тарыба выбірае першы літоўскі урад, ў складзе якога мы бачым міністра беларускіх спраў.[1] Дзякуючы добрай палітыцы і зьбегу шчасьлівых варункаў маладая літоўская Рэспубліка унікае цяжкой вайны з бальшавікамі і палякамі, якіе заняліся змаганьнем паміж сабой, арганізуе войска (з нацыональнымі беларускімі аддзеламі), узмацоўвае урадовы апарат, дабіваецца фактычнага вызнаньня і дапамогі з боку вялікіх дзяржаў, ўрэшці, падпісвае выгадны мір з Расеяй.
3 першых дзён і дагэтуль Літва стала на пазіцыю безумоўнай незалежнасьці і, тым самым выклікала з боку Польшчы непрыхільнасьць, даходзячую да адкрытай варожасьці.
Пазіцыя Літвы уплывае на беларуска-польскіе адносіны перш за ўсё таму, што Літва прэтэндуе на некаторые спорные беларускіе землі, і на галоўны камень спыну — место Вільню. Замест двох прэтэндэнтаў на гэтае место беларусаў і палякаў — атрымоўваецца трэці і пры гэтым вельмі выдатны. Стан рэчэй ад гэтага толькі зацьмеваецца.
Затым, што асабліва важна, вырашэньне беларускага пытаньня ў якім бы то ні было сэнсі, без учасьця Літвы, становіць для Польшчы палову справы. Ніжэй мы будзем бачыць, што ўсе польскіе концэпцыі аб усходзе, натыкаюцца і разьбіваюцца аб незалежную пазіцыю Літвы. Калі гля-
- ↑ М. Засецкі: „Міністэрства беларускіх спраў за 10 месяцау істнаваньня." (I. XII. 1918-I. Х. 1919.) Кароткі нарыс. Коуна. Выдавецтва Т-ва імя Ф. Скарыны, 1919 г.