нуць на мапу - гэта ясна: рэалізацыя усіх карысьцей, якіе Польшча магла-б атрымаць, магчыма толькі праз Літву.
Праф. Буяк зусім слушна зазначае, што „вырашэньне усходнага пытаньня без ўключэньня ў яго Літвы, павінно разглядацца як безумоўная паражка Польшчы."[1]
Урэшці, дзякуючы асобнасьці пазіцыі Літвы і незалежнасьці яе ад Польшчы, захоўваецца рэальная програма супольнага беларуска-літоўскага гаспадарства. Програма гэтая, як ведама, самая старая, зьяўлялась найбольш популярнай на зарэ літоўскага і беларускага адраджэньня і жыве ў галовах беларускіх і літоўскіх дзеячоў і да гэтай пары. Raison dêtre гэтае програмы ёсьць жаданьне адгарадзіцца ад палітычнай і экономічнай гегемо Польшчы і збавіць свае народы ад гальмаваньня, якое пры гэтай гегемоніі абавязкова будзе мець месца.
Апроч вышэй паказаных прычын чыста палітычнага характару, вырашэньне пытаньня аб беларуска-польскіх адносінах утрудняецца другімі больш дробнымі, але ня меней прыкрымі перашкодамі:
а) блутанінай беларуска-польскай этнографічнай граніцы, і
в) адсутнасьцю пэўных статыстычных данных.
Дзякуючы таму, што паміж Беларусьсю і Польшчай за час іх сумеснага жыцьця ня было моцных дзяржаўных меж у сучасным значэньню
- ↑ Fr. Bujak: „Litwa samodzielna entnograficzna, czy Litwa związana z Polską" Warszawa. Rękopis Biura Prac Kongresowych.