гэтага слова, меж, пераход якіх быў бы зьвязан з вялікімі формальнасьцямі і, дзеля гэтага, трудны, на пераферыі абодвых плямён сталецьцямі адбываліся ўзаемнае крыжаваньне і уплываньне. Гэтаму крыжаваньню спрыялі безупынные войны паміж Польшчай і Маскоўшчынай, у якіх беларускі народ прымусова прыймаў учасьце. Спрыялі гэткаму процесу і дзяржаўные распарадкі — кшталтам абавязковай спадкабернай колëнізацыі Беларусі польскімі выхадцамі з Мазовіі і з другіх месц Каралеўства, а так сама колëнізацыі вайсковага значэньня і угоны ў палон цэлых дзесяткаў тысяч мірных жыхароў.
Неяснасьць этнографічных граніц згушчаецца асабліва таму, што беларуская маса, населяючая пагранічные з Польшчай паветы, вызнае ў значнай меры каталіцкую веру і адзнаку вызнанёвую звычайна зьмешвае з нацыональнай. Гэткае зьмешаньне заўсёды было выгодна Польшчы, і сумысьльна змацоўвалося каталіцкім касьцёлам. Дзеля гэтага на пытаньне: хто вы — палякі, ці беларусы, да апошняга часу можна было пачуць - мы каталікі.
Расейская ўлада, апекаючыся над сваімі грамадзянамі нават у самых інтымных галінах жыцьця, не разьвіла ў народзе пачуцьця нацыональнай сьвядомасьці: ўсіх грамадзян яна жадала бачыць „русскімі". Не дасягнуўшы пажаданага рэзультату, яна толькі на многіе гады затрымала развіцьцё сьвядомасьці нацыональнай прыналежнасьці.
Нізкая роўня гэтае сьвядомасьці больш за ўсё кідаецца ў вочы ў заходніх паветах Горадзенскай губ. (Беластоцкі, Бельскі), а так сама ў месцох най-