Вось, напрыклад, параўнаньне цыфр расейскае перапісі 1897 г. і польскае перапісі за часоў окупацыі на Беларусі у 1920 г. аб ліку жыхароў Горадзенскага павету:[1]
|
Параўнаньне гэтых цыфр сьведчыць аб зусім непраўдападобным павялічаньні ліку палякаў у Горадзенскім павеці за лік беларусаў.
Яркая разбежнасьць гэта тлумачыцца дзьвома прычынамі: па-першае, усе беларусы-каталікі, згодна арыгінальнаму „мэтоду“ п. Сьвехоўскага, залічаны ў рубрыку „палякаў" і, па-другое, дзеля таго, што разам з цыфрамі адноснага ліку жыхароў тэй, ці іншай нацыональнасьці ў %%, — не паказваецца абсолютная цыфра насяленьня.
Між тым, як ведама, з Горадзенскае губ. за час вайны, ласьне, ў 1915 г. ў час адыходу расейскае арміі, высялілося і да гэтай пары не вярнулося ад 25-50%% насяленьня.[2] Частка гэтая амаль што цалком прыпадае на беларусаў-праваслаўных: свяшчэннікі, з дрэнна зразумелага патрыотызму, а часам проста па загаду з гары, цэлымі прыходамі выводзілі іх у цэнтральную Расею. Каталіцкіе-ж
- ↑ M. Niedziałkowski: „O program Polski na Wschodzie" „Przedświt", 1920 r. Marzec Nr. 3. Стр. 2.
- ↑ Апроч данных бежанскае статыстыкі, аб гэтым сьведчаць і польскія крыніцы. Гл. Edw. Malіszewskі: („Próba obliczenia obszaru i ludności ziem, zajętych na Wschodzie". Wschód Polski", 1919 roku. Warszawa-Wilno. Nr. 12, zeszyt grudniowy. Cтр. 29-35.